Віншаванне калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 95-годдзем з дня заснавання.
Мінулыя дзесяцігоддзі сталі для тэатра імя Янкі Купалы часам творчых адкрыццяў, пошуку ўласных мастацкіх шляхоў, выхавання пакаленняў выдатных акцёраў і рэжысёраў, гаворыцца ў віншаванні. "Дзякуючы майстэрскаму ўвасабленню айчыннай літаратурнай спадчыны Купалаўскі тэатр стаў адным з культурных сімвалаў нашай краіны", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Сёння ён захоўвае і ўзбагачае слаўныя традыцыі беларускага сцэнічнага мастацтва і па праву мае высокі статус нацыянальнага. Вядомы калектыў купалаўцаў – сапраўднае сузор’е талентаў, дзе ззяюць зоркі як прызнаных, так і маладых майстроў", - сказана ў віншаванні.