Віншаванне калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з 90-годдзем заснавання гэтай установы.

    "Высокі прафесійны ўзровень і патрабавальнасць да фарміравання рэпертуару дазволілі вам стварыць шэраг яркіх спектакляў, якія выклікаюць інтарэс шматлікіх гледачоў розных пакаленняў, - гаворыцца ў віншаванні. - Гісторыю тэатра пісалі цудоўныя артысты, рэжысёры, мастакі - сапраўдныя майстры, адданыя свайму прызванню і роднай сцэне".

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння калектыў тэатра, багаты на таленты і творчыя планы, прадаўжае лепшыя традыцыі акадэмічнага мастацтва, многія яго пастаноўкі папоўнілі скарбніцу беларускай культуры.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што летапіс тэатра і ў далейшым будзе ўзбагачацца новымі імёнамі і гучнымі прэм'ерамі.