Віншаванне калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з 65-годдзем беларускага тэлебачання.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркая і доўгая гісторыя НДТРК з'яўляецца летапісам краіны. "Стартаваўшы з маленькай мінскай студыі, вы выраслі ва ўплывовы холдынг, калектыў якога заўсёды знаходзіцца на інфармацыйнай перадавой, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы вашай рабоце мільёны беларускіх і замежных гледачоў атрымліваюць аб'ектыўную інфармацыю аб ключавых падзеях з жыцця Беларусі".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што прафесіяналізм, кампетэнтнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя ўсіх супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі дадуць магчымасць вывесці айчыннае тэлебачанне на новы ўзровень якасці і папулярнасці.

    Прэзідэнт пажадаў калектыву і ветэранам беларускага тэлебачання моцнага здароўя, дабрабыту і творчых перамог.