Віншаванне калектыву Нацыянальнага прэс-цэнтра

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага прэс-цэнтра з 30-годдзем гэтай установы.

    "Дзякуючы шматгадовай плённай працы ўстанова набыла заслужаны аўтарытэт у айчынным медыяасяроддзі, стаўшы эфектыўнай пляцоўкай для грамадскіх камунікацый і распаўсюджвання афіцыйнай інфармацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Падтрымка, якую вы аказваеце дзяржаўным органам, журналісцкай і экспертнай супольнасцям, садзейнічае ўмацаванню даверу да ўлады, робіць кампетэнтны пункт гледжання даступным для шырокай аўдыторыі".

    Прэзідэнт выказаў удзячнасць калектыву за працавітасць, прафесіяналізм, адданасць Радзіме і значны ўклад ва ўдасканаленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам Нацыянальнага прэс-цэнтра моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.