Віншаванне калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага з 90-годдзем з дня заснавання.

    "Спалучаючы прыхільнасць да традыцый класічнай савецкай тэатральнай школы і адкрытасць да эксперыментаў, установа стала адным з папулярных у краіне культурных цэнтраў прыцягнення знаўцаў драматычнага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы натхнёнай працы некалькіх пакаленняў творчых работнікаў калектыў тэатра ўносіць значны ўклад у развіццё айчыннай выканальніцкай школы".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што трупа тэатра і ў далейшым будзе плённа працаваць на карысць духоўнага працвітання Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў тэатральнаму калектыву моцнага здароўя, новых здзяйсненняў, бадзёрасці і аптымізму.