Віншаванне калектыву Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з 90-годдзем дзяржаўнай установы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з першых дзён стварэння гэтага цэнтра супрацоўнікі стаяць на варце грамадскага здароўя і санітарнага дабрабыту насельніцтва і гасцей беларускай сталіцы.
"Сур'ёзным выпрабаваннем для вашай службы сталі падзеі, звязаныя з пандэміяй. Шмат у чым дзякуючы вам гораду ўдалося ў поўным узбраенні сустрэць каранавірусную інфекцыю, узяць яе пад кантроль і эфектыўна процістаяць гэтаму захворванню", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адрасаваў словы ўдзячнасці супрацоўнікам цэнтра за высокі прафесіяналізм і адданасць справе, гатоўнасць аператыўна і дакладна рэагаваць на складаныя сітуацыі, якія ствараюць пагрозу здароўю, а часам і жыццю людзей.
Прэзідэнт пажадаў калектыву Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі шчасця, мірнага неба і новых працоўных здзяйсненняў на карысць беларускага народа.