Віншаванне калектыву Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" з 45-годдзем адкрыцця гэтай дзяржаўнай установы і 60-годдзем Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

    "Подзвіг абаронцаў цытадэлі над Бугам назаўсёды ўвайшоў у гісторыю як прыклад стойкасці савецкіх людзей, іх любові да Радзімы і няскоранасці перад захопнікамі, а воіны Брэсцкага гарнізона сталі сімвалам высокага гераізму, самаадданасці і мужнасці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Менавіта яны, прыняўшы на сябе першы ўдар ворагаў, даказалі, што наш народ ніколі не схіліцца перад фашыстамі".

    Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што сёння супрацоўнікі аднаго з буйнейшых музеяў Беларусі знаёмяць людзей розных краін і пакаленняў з драматычнымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны, робяць вялікую і пачэсную справу па патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванні яе светапогляду і маральных якасцей.