Віншаванне калектыву Інстытута нацыянальнай бяспекі з 75-годдзем установы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Інстытута нацыянальнай бяспекі з 75-годдзем утварэння гэтай установы.

    "Гэта юбілейная дата сімвалізуе слаўныя традыцыі падрыхтоўкі сапраўдных патрыётаў, якія прысвяцілі сваё жыццё выключна важнай і адказнай справе забеспячэння дзяржаўнай бяспекі. Дзякуючы намаганням многіх пакаленняў педагогаў і настаўнікаў бесперапынна ўдасканальваецца навучальны працэс, вядуцца актуальныя навуковыя дасягненні, вывучаецца вопыт работы вядучых спецслужбаў свету", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калектыў інстытута можа па праву ганарыцца сваімі выпускнікамі - сапраўднымі прафесіяналамі, сярод якіх нямала выдатных дзяржаўных і ваенных дзеячаў.

    "Упэўнены, што ўклад кожнага з вас дасць магчымасць інстытуту і ў далейшым паспяхова вырашаць задачы па ўмацаванні кадравага патэнцыялу органаў дзяржаўнай бяспекі. Жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабра, дабрабыту і аптымізму, новых здзяйсненняў і перамог на карысць роднай Беларусі!" - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.