Віншаванне калектыву і ветэранам Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь з 75-годдзем з дня ўтварэння ВНУ.

    "Прадаўжаючы справу першых выкладчыкаў і курсантаў установы, якія сталі на барацьбу са злачыннасцю ў цяжкі пасляваенны час, вы захоўваеце пераемнасць традыцый самаадданага служэння краіне і народу. Выкарыстоўваючы перадавыя метады навучання, спалучаючы навуковы падыход з практыкай, даяце будучым вартавым правапарадку прафесійныя веды і навыкі, неабходныя для паспяховага вырашэння службовых задач", - гаворыцца ў віншаванні.

    Асобныя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам: "Для маладых педагогаў, слухачоў, курсантаў міліцэйскай ВНУ вы - узор стойкасці духу, найвышэйшай адказнасці і адданасці справе".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам інстытута, а таксама іх блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру і дабра, новых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.