Віншаванне калектыву і чытачам часопіса "Полымя"

    Калектыву і чытачам часопіса "Полымя"

    Паважаныя сябры!

    Сардэчна віншую вас з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса "Полымя".

    Гэта старэйшае літаратурна-мастацкае выданне Беларусі прайшло адметны гістарычны шлях і адлюстравала значны перыяд жыцця нашага народа.

    На старонках часопіса друкаваліся творы класікаў, пісьменнікаў даваеннага і пасляваеннага пакаленняў, якія прынеслі беларускай літаратуры прызнанне ў свеце. Ужо ў новым, XXI стагоддзі "Полымя" знаёміць чытачоў з лепшымі ўзорамі сучаснай айчыннай паэзіі, прозы, публіцыстыкі, крытыкі і літаратуразнаўства.

    Дзейнасць вашага калектыву спрыяе прафесійнаму росту маладых талентаў, аб'яднанню творчай інтэлігенцыі краіны і развіццю мастацкага слова ў рэчышчы традыцый, закладзеных выдатнымі майстрамі мінулага, дапамагае захаваць багацце духоўнай культуры нашага народа, выявіць глыбіню і адметнасць нацыянальнага характару.

    Шчыра жадаю супрацоўнікам і чытачам часопіса моцнага здароўя, дабрабыту і плёну ў працы на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка