Віншаванне калектыву Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 30-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    "Яго адкрыццё стала эпахальнай падзеяй для рэгіёнаў рэспублікі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - За гады работы ў вашых сценах падрыхтаваны тысячы кваліфікаваных медыкаў, якія ўнеслі велізарны ўклад у развіццё айчыннай аховы здароўя. Цудоўны калектыў дастойна выхаваў цэлую плеяду выдатных вучоных".

    На думку Аляксандра Лукашэнкі, сёння ўніверсітэт з'яўляецца адным з буйнейшых цэнтраў практыка-арыентаванай медыцынскай адукацыі і навукі Беларусі, а яго выпускнікі карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у нашай краіне і за мяжой.