Віншаванне калектыву Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 25-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    У віншаванні адзначаецца, што за гады існавання Гомельскі медуніверсітэт стаў важным цэнтрам медыцынскай навукі, яго выпускнікі працуюць ва ўсіх  рэгіёнах Беларусі і ўносяць значны ўклад у развіццё сацыяльнай сферы дзяржавы.

    «Значны напрамак дзейнасці вашай навучальнай установы – падрыхтоўка  кваліфікаваных кадраў для раёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ва ўніверсітэце праводзяцца маштабныя даследаванні па пераадоленні яе негатыўных наступстваў для здароўя чалавека, а распрацоўкі гомельскіх медыкаў знаходзяць прымяненне не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі», - сказана ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што прафесарска-выкладчыцкі  корпус ВНУ зможа дасягнуць новых вышынь у навуковай і педагагічнай рабоце, а выпускнікі стануць сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы.