Віншаванне калектыву газеты "СБ. Беларусь сегодня" з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара

    Калектыву рэдакцыі газеты "СБ. Беларусь сегодня" выдавецкага дома "Беларусь сегодня"

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

    Пройдзены "СБ. Беларусь сегодня" шлях адлюстроўвае багатую і слаўную гісторыю нашай рэспублікі. З першых дзён газета "Рабочий", а затым "Советская Белоруссия" на сваіх старонках асвятляла ўсе лёсавызначальныя вехі фарміравання беларускай дзяржаўнасці, стаўшы поўным і праўдзівым летапісам развіцця краіны.

    Прадаўжаючы традыцыі аднаго са старэйшых друкаваных выданняў, ваш калектыў заўсёды знаходзіцца ў цэнтры самых важных падзей, штодзённа расказвае аб галоўных навінах палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця беларусаў.

    Ваша з'яднаная каманда - прыклад высокага прафесіяналізму і майстэрства, сапраўднага патрыятызму і шчырай адданасці Радзіме.

    Упэўнены, што, знаходзячыся на інфармацыйнай перадавой і адказваючы на сучасныя выклікі і пагрозы, вы і ў далейшым будзеце адстойваць праўду, процідзейнічаць фэйкам і хлусні, добрасумленна выконваць журналісцкі абавязак.

    Жадаю "СБ. Беларусь сегодня" захаваць давер адданых чытачоў, яшчэ больш пашырыць сваю аўдыторыю і адкрыць новыя творчыя гарызонты.

    Аляксандр Лукашэнка