Віншаванне калектыву газеты "Рэспубліка" з 25-годдзем з дня выхаду першага нумара

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў газеты "Рэспубліка" з 25-годдзем з дня выхаду першага нумара.

    "За чвэрць стагоддзя вашаму выданню ўдалося заняць дастойнае месца ў інфармацыйнай прасторы краіны і заваяваць папулярнасць сярод чытачоў розных узростаў і прафесій", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўласцівы калектыву газеты прафесіяналізм і пастаянны журналісцкі пошук з'яўляюцца залогам далейшай плённай работы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам рэдакцыі і аўтарскаму актыву газеты натхнення, цікавых публікацый, пашырэння чытацкай аўдыторыі і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.