Віншаванне калектыву дзяржаўнага аб'яднання "Белдругасчормет"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнага аб'яднання "Белдругасчормет" са 100-годдзем дзяржаўнай сістэмы абарачэння лому і адходаў чорных і каляровых металаў. 

    "За сваю стагадовую гісторыю аб'яднанне ператварылася ў шматфункцыянальную структуру, якая дынамічна развіваецца, уключае ў сябе прадпрыемствы не толькі па нарыхтоўцы і пастаўцы сыравіны для металургічных і ліцейных арганізацый, але і па вытворчасці рознага сартыменту каляровых металаў. Дзякуючы нястомнай і руплівай працы вашага высокакваліфікаванага персаналу айчынныя сталявары атрымліваюць сыравіну для вытворчасці беларускай металапрадукцыі, якая па якасці і канкурэнтаздольнасці не ўступае лепшым сусветным вытворцам", - гаворыцца ў віншаванні. 

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што калектыў "Белдругасчормета" будзе і ў далейшым паспяхова вырашаць пастаўленыя перад ім стратэгічныя задачы - рабіць беларускую зямлю багацейшай, паляпшаць экалогію шляхам максімальнага ўключэння ў гаспадарчы абарот металазмяшчальных другасных рэсурсаў.