Віншаванне калектыву ДУ "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне калектыву дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з 85-годдзем з дня ўтварэння цэнтра.

    "Сёння гэта сучасная лячэбна-прафілактычная ўстанова з багатай гісторыяй, дзе выкарыстоўваюцца перадавыя медыцынскія тэхналогіі і методыкі. Спецыялісты цэнтра паспяхова сумяшчаюць практычную і навукова-даследчую дзейнасць, удзяляюць вялікую ўвагу папярэджанню і ранняй дыягностыцы захворванняў", - гаворыцца ў віншаванні.