Віншаванне калектыву Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна з 70-годдзем ВНУ.
«Ваша ВНУ займае дастойнае месца ў сістэме вышэйшай адукацыі краіны. Сёння яна стала сапраўднай кузняй кадраў для Брэстчыны – з улікам патрэбнасцей прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну тут рыхтуюць спецыялістаў па найбольш перспектыўных напрамках, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Педагагічны калектыў універсітэта заслужыў шырокае прызнанне як у Беларусі, так і далёка за яе межамі, а студэнты неаднаразова станавіліся пераможцамі розных конкурсаў, інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтваў».
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў ВНУ і ў далейшым будуць прымнажаць лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі і рыхтаваць сапраўдных майстроў сваёй справы.