Віншаванне калектыву Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ.
"Сёння ваша ВНУ забяспечвае высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў шэрага запатрабаваных спецыяльнасцей, а яе выпускнікі працуюць у многіх сферах беларускай эканомікі, - гаворыцца ў віншаванні. - Вялікае значэнне ў навучальнай установе надаецца інавацыйнай дзейнасці, вынікі фундаментальных і прыкладных даследаванняў вучоных універсітэта атрымалі прызнанне айчыннай і сусветнай навуковай грамадскасці. Многае тут робіцца для захавання лепшых традыцый нацыянальнай адукацыі, патрыятычнага выхавання моладзі, развіцця яе творчых здольнасцей".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, дзякуючы ў тым ліку плённай рабоце калектыву Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, будзе расці інтэлектуальны, эканамічны і вытворчы патэнцыял краіны.