Віншаванне калектыву Белдзяржфілармоніі з 85-годдзем заснавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы.
"Адна са старэйшых устаноў культуры нашай краіны прайшла доўгі і слаўны шлях. На вашай легендарнай сцэне адкрылася цэлае сузор'е новых імёнаў, рэалізавана шмат яркіх праектаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым калектыў філармоніі будзе ўзбагачаць рэпертуар лепшымі прыкладамі класічнай і сучаснай музыкі, развіваць традыцыі, нястомна служыць захаванню і папулярызацыі ідэалаў нацыянальнай культуры і ўмацаванню дзяржаўнасці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву Беларускай дзяржаўнай філармоніі невычэрпнага натхнення, здароўя, шчасця і добрага настрою.