Віншаванне калектыву Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі з 90-годдзем з дня заснавання гэтай установы.

    "З'яўляючыся дастойнай пераемніцай Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, акадэмія захавала і прымножыла лепшыя традыцыі айчыннай аховы здароўя, падрыхтаваўшы тысячы выдатных дактароў, педагогаў і вучоных", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што калектыў і далей будзе выконваць сваю місію - вучыць для нашай краіны і замежжа ўнікальных спецыялістаў, якія бязмежна адданы прафесіі, ратуюць жыцці і здароўе людзей.

    Прэзідэнт падзякаваў усім за нялёгкую працу і пажадаў новых поспехаў, шчасця і дабрабыту.