Віншаванне калектыву Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" са 100-годдзем з дня заснавання прадпрыемства.
"Стагоддзе - гэта больш чым салідны тэрмін функцыянавання на страхавым рынку. Год за годам вы карпатліва зараблялі дзелавую рэпутацыю, назапашвалі практычны вопыт, укаранялі самыя перадавыя формы і метады работы з кліентамі і партнёрамі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Сёння "Белдзяржстрах" па праву займае пазіцыю флагмана ў галіне, стаўшы адным з самых пазнаваемых брэндаў нашай краіны".
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў захавае традыцыі кампаніі, галоўнымі з якіх заўсёды былі надзейнасць, кліентаарыентаванасць і высокая якасць паслуг, а таксама прадоўжыць развівацца і ўдасканальвацца на карысць Беларусі і яе народа.