Віншаванне калектыву Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача" з 60-годдзем з дня заснавання тэатра.
"Мінулыя гады сталі для вашага калектыву часам творчых адкрыццяў, пошуку ўласных мастацкіх шляхоў, стварэння новых, арыгінальных спектакляў для дзяцей і юнацтва. Багаты рэпертуар, які ўвабраў у сябе лепшыя ўзоры беларускай і сусветнай класікі, і таленавітыя акцёры далі магчымасць тэатру стаць адным з культурных сімвалаў нашай краіны. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на яго спектаклях", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву невычэрпнага натхнення, поспехаў і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.