Віншаванне калектыву Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з 90-годдзем арганізацыі.

    За гады свайго існавання Беларускае радыё прайшло шлях ад звычайнай  "радыёкропкі" да буйнейшай у краіне сучаснай высокатэхналагічнай медыяструктуры, гаворыцца ў віншаванні.

    "Сёння ваш калектыў дастойна прадаўжае традыцыі айчыннай  радыёжурналістыкі і ўпісвае новыя старонкі ў гукавы летапіс дзяржавы. Інфармацыйныя, аналітычныя, культурна-пазнавальныя, музычныя перадачы адлюстроўваюць маральныя і духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства, прапагандуюць эстэтычныя ідэалы і любоў да роднай зямлі. Невыпадкова яны карыстаюцца папулярнасцю ў шматмільённай аўдыторыі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.