Віншаванне калектыву Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з 85-годдзем гэтай адной з буйнейшых вышэйшых навучальных устаноў краіны.
За час існавання ВНУ тут падрыхтавана больш за 75 тысяч кваліфікаваных спецыялістаў, якія паспяхова працуюць у лясной, дрэваапрацоўчай, будаўнічай, хімічнай, мікрабіялагічнай, фармацэўтычнай галінах, у паліграфічнай і электроннай прамысловасці, навуцы і адукацыі.
«Перакананы: набыты вопыт і добрыя традыцыі дадуць магчымасць калектыву ВНУ і ў далейшым дабівацца высокіх вынікаў у навукова-педагагічнай і практычнай дзейнасці», - падкрэсліў Прэзідэнт.