Віншаванне калектыву Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі з 30-годдзем з дня заснавання навучальнай установы.

    "За гэтыя гады калектывам набыты багаты вопыт па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў. Са сцен акадэміі выйшлі тысячы спецыялістаў і кіраўнікоў, якія забяспечылі станаўленне беларускай дзяржавы, пад'ём эканомікі, паспяховае развіццё харчовай, сацыяльнай і культурнай сфер", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння галоўная місія Акадэміі кіравання - фарміраванне новай генерацыі ўпраўленцаў, кожны з якіх павінен быць сапраўдным прафесіяналам, перакананым дзяржаўнікам і патрыётам. "ВНУ трэба стаць безумоўным лідарам па ўсіх напрамках: як у арганізацыі навучальнага працэсу, так і ў напаўненні яго актуальным зместам. Упэўнены, што вы паспяхова справіцеся з гэтымі важнейшымі задачамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.