Віншаванне калектыву Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 25-годдзем з дня стварэння ўстановы.

    "Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь займае асаблівае месца сярод нашых ВНУ. Падрыхтоўка кіраўніцкіх кадраў, якія маюць сучасныя веды і ўмеюць эфектыўна прымяняць іх на практыцы, з'яўляецца адной з важнейшых умоў далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аснову паспяховай работы Акадэміі складаюць высокі прафесіяналізм прафесарска-выкладчыцкага складу, шырокае выкарыстанне інавацыйных методык, адказнае стаўленне студэнтаў і слухачоў да вучобы.