Віншаванне калектыву ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова" са знамянальнай датай у гісторыі прадпрыемства - 60-годдзем з дня яго заснавання.

    "За гэтыя гады завод стаў адным з флагманаў беларускай прамысловасці, асвоіўшы шырокі спектр высокатэхналагічнай прадукцыі. Ён адзначаны ордэнам "Знак Пашаны" і рознымі дыпломамі, а таксама неаднаразова занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важным напрамкам у дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вытворчасць вядомага высокай якасцю і запатрабаванага на сусветных рынках абсталявання для ўсіх відаў электрастанцый, уключаючы атамныя, а таксама для нафтапромыслаў, чыгункі, станкабудаўнічай і абароннай прамысловасці.