Віншаванне калектыву ААТ "Івацэвічдрэў" са 100-годдзем прадпрыемства
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Івацэвічдрэў" са 100-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на шляху свайго шматгадовага развіцця "Івацэвічдрэў" вырасла з невялікай дрэваапрацоўчай вытворчасці ў лідара галіны. "Сёння гэта сучаснае мадэрнізаванае прадпрыемства па глыбокай перапрацоўцы драўніны, якое з'яўляецца прыкладам эфектыўнай арганізацыі працы, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш калектыў - узор прафесіяналізму і адданасці сваёй справе. Выпускаючы высакаякасную, экалагічную і канкурэнтную прадукцыю, вы паспяхова вырашаеце важнейшыя задачы развіцця дрэваапрацоўчай прамысловасці".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў дружнаму калектыву і ветэранам таварыства моцнага здароўя, прафесійных перамог і працвітання: "Няхай ваша імкненне спасцігаць новыя гарызонты, увасабляць у жыццё свежыя ідэі і ў далейшым будзе садзейнічаць эканамічнаму росту нашай любімай Беларусі".