Віншаванне калектыву ААТ "Бярозабудматэрыялы"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў адкрытага акцыянернага таварыства "Бярозабудматэрыялы" з 50-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства.

    "Сёння ААТ "Бярозабудматэрыялы" - адна з буйнейшых керамічных вытворчасцей на айчынным рынку. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, укараненне новых тэхналогій, пашырэнне асартыменту сведчаць аб імкненні ісці па шляху прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што выпускаемая на прадпрыемстве прадукцыя якасная і запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. "Упэўнены, што ваш працоўны калектыў, які заўсёды вызначаўся высокім прафесіяналізмам і адказным стаўленнем да справы, будзе і ў далейшым паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.