Віншаванне Іньяцыа Касісу з выбраннем Федэральным прэзідэнтам Швейцарыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Іньяцыа Касіса з выбраннем на пасаду Федэральнага прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі.

    "У Беларусі падзяляюць Ваш падыход адносна падтрымання канструктыўных раўнапраўных адносін на аснове ўзаемнай павагі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што хуткае аднаўленне плённых кантактаў паміж Беларуссю і Швейцарыяй па такіх напрамках, як эканоміка, фінансы і інвестыцыі, гуманітарныя кантакты, спорт і турызм, адпавядае стратэгічным інтарэсам нашых краін, будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемнага даверу ў нашых грамадствах і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іньяцыа Касісу моцнага здароўя і поспехаў у прадаўжэнні палітычнай кар'еры на адказнай пасадзе Кіраўніка дзяржавы.