Віншаванне Ігару Бокаму з заваяваннем залатога медаля на XV летніх Паралімпійскіх гульнях
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў спартсмена-інструктара нацыянальнай каманды па інваспорце Ігара Бокага з заваяваннем залатога медаля на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.
"Сардэчна віншую цябе з упэўненай і такой важнай для ўсіх нас перамогай! Праз пераадоленне і працу, праяўляючы неверагодную мужнасць і волю да перамогі, ты заваяваў свой шосты тытул чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў і даказаў, што роўных табе няма", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што такія перамогі ярка паказваюць, што мэтанакіраваны чалавек можа пераадолець усе абставіны і рассунуць межы магчымага.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усёй паралімпійскай дэлегацыі Беларусі ўпэўненасці ў сабе, жалезнай вытрымкі і сілы духу. "Так трымаць, мы з вамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.