Віншаванне Ігару Бокаму з трыумфальным выступленнем на Паралімпійскіх гульнях

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Ігара Бокага з трыумфальным выступленнем на Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

    "Гучна заявіўшы аб сабе на Паралімпіядзе ў Лондане, ты ўпарта і самааддана працаваў усе гэтыя гады, каб сёння перасягнуць свае высокія дасягненні на радасць шматлікім беларускім балельшчыкам, - гаворыцца ў віншаванні. - Два рэкорды свету, шэсць рэкордаў Паралімпійскіх гульняў, шэсць залатых і бронзавы медаль - выдатны вынік, якім усе мы захапляемся і ганарымся".

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Ігар Бокій, нягледзячы на юны ўзрост, трывала замацаваўся ў эліце сусветнага паралімпійскага спорту, здабываючы гонар і славу для Радзімы.