Віншаванне Ібрагіму Раісі з перамогай на выбарах Прэзідэнта Ірана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Ібрагіма Раісі з перамогай на выбарах Прэзідэнта Ірана.

    "Упэўнены, Ваш багаты кіраўніцкі вопыт стане добрай падтрымкай на гэтай адказнай пасадзе. Спадзяюся, што на чале з Вамі Іран зможа пераадолець усе знешнія перашкоды, дасягнуць значнага прагрэсу ў сацыяльна-эканамічным развіцці, а шматгадовыя дружалюбныя адносіны з Беларуссю прадоўжаць мацнець і пашырацца па ўсіх напрамках", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ібрагіму Раісі моцнага здароўя, вялікай плённай працы і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а народу Ірана - міру і дабрабыту.