Віншаванне Гільерма Ласа з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Эквадор
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гільерма Ласа з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Эквадор.
"Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні плённага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Эквадорам, пашырэнні кантактаў у сферах адукацыі і навукі, удасканаленні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што пры падтрымцы Гільерма Ласа ўзаемадзеянне Мінска і Кіта выйдзе на новы этап развіцця, які адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін.