Віншаванне Генеральнаму сакратару ЦК Кампартыі Кітая Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з 95-годдзем стварэння Камуністычнай партыі Кітая.

    "Пад мудрым кіраўніцтвам Кампартыі і яе Цэнтральнага камітэта Кітайская Народная Рэспубліка атрымала магутнае развіццё, стала паспяховай сучаснай дзяржавай, якая адыгрывае ключавую ролю ў сусветнай палітыцы і эканоміцы", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Умацаванне шматпланавых адносін з Вялікім Кітаем - адзін з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі. Мы ганарымся тым, што ваша краіна з'яўляецца нашым стратэгічным партнёрам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.