Віншаванне Генеральнаму сакратару ШАС Чжан Міну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Міна з кітайскім традыцыйным Святам Вясны.
"У 2023 годзе сям'я Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва папоўнілася новым удзельнікам, што з'яўляецца чарговым сведчаннем умацавання даверу і добрасуседства паміж краінамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы Вашаму багатаму вопыту і высокаму прафесіяналізму Арганізацыя становіцца ўсё больш аўтарытэтным міжнародным аб'яднаннем, прызначаным ператварыць выклікі ў магчымасці, садзейнічаць захаванню міру і працвітанню народаў ШАС".
Узначалены Чжан Мінам сакратарыят па праву прызнаецца дзейсным каардынатарам шматпрофільнай кааперацыі, перш за ўсё ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння, канстатаваў Прэзідэнт.
"Наша рэспубліка ў поўнай меры гатова быць уключана ў новым статусе ў розныя фарматы ШАС", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў удзячнасць Генеральнаму сакратару Арганізацыі за няўхільную падтрымку ў працэсе ўступлення Беларусі ў ШАС у якасці паўнапраўнага члена.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Чжан Міну моцнага здароўя, поспехаў у адказнай дзейнасці, гармоніі і дабрабыту.