Віншаванне генеральнаму сакратару Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзіміру Нораву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзіміра Норава з днём нараджэння.
"Знаходзячыся на чале Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Вы ўносіце значны ўклад у паспяховую рэалізацыю складаных і адказных задач, якія стаяць на парадку дня аб'яднання", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў сучасным свеце ШАС трывала заняла месца аўтарытэтнага ўдзельніка важнейшых міжнародных працэсаў, сярод якіх забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі, аднаўленне сусветнай эканомікі, развіццё дзелавых, навуковых і культурных сувязей, барацьба з пандэміяй каранавіруса.