Віншаванне генеральнаму дырэктару Эрмітажа Міхаілу Піятроўскаму

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага дырэктара федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры "Дзяржаўны Эрмітаж" Міхаіла Піятроўскага з днём нараджэння.

    "Вы з'яўляецеся адным з сусветных аўтарытэтаў у музейнай справе, чыё меркаванне служыць арыенцірам для спецыялістаў. Вам удаецца плённа сумяшчаць работу на пасадзе кіраўніка аднаго з самых знакамітых музеяў з даследчай і грамадскай дзейнасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што кантакты, наладжаныя паміж генеральным дырэктарам Эрмітажа і беларускімі калегамі, у значнай ступені пасадзейнічаюць рэалізацыі сумесных шырокамаштабных праектаў.