Віншаванне генерал-губернатару Новай Зеландыі Пэтсі Рэдзі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Новай Зеландыі Пэтсі Рэдзі з нацыянальным святам - Днём Вайтангі.

    "Упэўнены, што існуе значны патэнцыял для пашырэння беларуска-новазеландскага супрацоўніцтва ў розных галінах. Паслядоўнымі сумеснымі намаганнямі мы зможам узняць двухбаковае ўзаемадзеянне на новы ўзровень, устанавіць сапраўды дружалюбныя і даверныя адносіны паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.