Віншаванне Генерал-губернатару Новай Зеландыі Джэры Матэпараі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генерал-губернатара Новай Зеландыі Джэры Матэпараі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Вайтангі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё і паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва на карысць дзвюх дзяржаў і народаў.