Віншаванне Генерал-губернатару Канады Дэвіду Джонстану
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генерал-губернатара Канады Дэвіда Джонстана і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Канады і 150-годдзем заснавання Канадскай Канфедэрацыі.
"З вялікай удзячнасцю мы ўзгадваем дабрыню і спагаду канадцаў, якія былі сярод першых, хто прыйшоў на дапамогу нашай краіне, пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі", - гаворыцца ў віншавальным пасланні.
Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе Беларусь і Канада святкуюць 25-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін - чвэрць стагоддзя цеснай дружбы паміж народамі дзвюх краін. Ён выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі добрыя адносіны будуць і далей умацоўвацца і пашырацца.