Віншаванне Генерал-губернатару Аўстралійскага Саюза Дэвіду Херлі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Дэвіда Херлі з нацыянальным святам - Днём Аўстраліі.
"Спадзяюся, што плённае беларуска-аўстралійскае ўзаемадзеянне, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць нашых краін, будзе пашырацца ў першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што паступальнае развіццё сувязей паміж народамі Беларусі і Аўстраліі дасць магчымасць адкрыць новыя напрамкі супрацоўніцтва і выйсці на рэалізацыю сумесных праектаў.