Віншаванне Генерал-губернатару Аўстралійскага Саюза Пітэру Косграўву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Пітэра Косграўва і аўстралійскі народ з нацыянальным святам - Днём Аўстраліі.

    "Беларусь імкнецца да развіцця канструктыўнага супрацоўніцтва з Аўстраліяй ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у наяўнасці значнага патэнцыялу ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, якое стане добрай асновай для актывізацыі дыялогу на карысць грамадзян дзвюх дзяржаў.