Віншаванне галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Ірыне Ляпарскай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Ірыну Ляпарскую з юбілеем.

    "Уся Ваша працоўная біяграфія з юных гадоў - сумленнае служэнне любімай мастацкай гімнастыцы і роднай Беларусі. Дзякуючы мэтанакіраванасці і працавітасці Вам удалося аб'яднаць калектыў таленавітых трэнераў, зрабіць гэты прыгожы від спорту адным з самых папулярных і паспяховых у краіне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркія перамогі выхаванак Ірыны Ляпарскай вывелі беларускую школу мастацкай гімнастыкі ў лік сусветных лідараў.

    "Няхай Вам заўсёды ўсміхаецца ўдача, праца прыносіць задавальненне, а вучаніцы радуюць новымі дасягненнямі", - пажадаў Прэзідэнт.