Віншаванне галоўнаму рэдактару газеты "Завтра" Аляксандру Праханаву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння галоўнага рэдактара газеты "Завтра" Аляксандра Праханава.

    "У Расіі і далёка за яе межамі Вы атрымалі прызнанне як бліскучы публіцыст, пісьменнік і выдатны грамадскі дзеяч. Высокай ацэнкі заслугоўвае Ваша работа ў якасці галоўнага рэдактара папулярнага выдання - газеты "Завтра", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт выказаў удзячнасць Аляксандру Праханаву, які застаецца адданым і надзейным сябрам нашай краіны, за значны асабісты ўклад у высакародную справу ўмацавання добрасуседскіх адносін паміж народамі Беларусі і Расіі.

    "Аляксандр Андрэевіч, дзякуй за праўду і сумленнасць", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.