Віншаванне Франку-Вальтэру Штайнмаеру з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Франка-Вальтэра Штайнмаера з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

    "Упэўнены, што Вашы дзелавыя і асабістыя якасці, багаты прафесійны вопыт, удумлівы і канструктыўны падыход будуць садзейнічаць плённай рабоце на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе Германіі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Франка-Вальтэра Штайнмаера ў пашырэнні беларуска-германскага супрацоўніцтва і падтрымку працэсу нармалізацыі адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам.

    "Спадзяюся на далейшае развіццё ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", - дадаў Прэзідэнт.