Віншаванне Фізкультурна-спартыўнаму таварыству Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фізкультурна-спартыўнае таварыства Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 80-годдзем з дня ўтварэння.

    "Прафсаюзнаму спорту ёсць чым ганарыцца. За гэтыя гады вы прайшлі слаўны шлях, выхавалі нямала выдатных спартсменаў, якія прадстаўляюць нашу краіну на міжнародных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. Алімпійскія надзеі Беларусі звязаны таксама і з прафсаюзнымі спартсменамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы лічыць не менш важнай увагу, якая ўдзяляецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі развіццю масавага спорту, прыцягненню як дарослага, так і маладога пакалення да здаровага ладу жыцця. На яго думку, менавіта ў гэтым закладваецца аснова будучых гучных спартыўных перамог. "І самае галоўнае - здароўе нашага народа", - адзначыў Прэзідэнт.