Віншаванне Фідэлю Кастра Русу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фідэля Кастра Руса з днём нараджэння.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў дынамічны характар супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай у палітычнай і эканамічнай сферах. "Упэўнены, што беларуска-кубінскія адносіны будуць і далей развівацца на карысць народаў нашых краін", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.