Віншаванне Фердынанду Маркасу-малодшаму з перамогай на выбарах Прэзідэнта Філіпін

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фердынанда Маркаса-малодшага з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны.

    "Адносіны паміж нашымі краінамі заснаваны на ўзаемным даверы, шчырай павазе і зацікаўленасці ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы беларуска-філіпінскі дыялог будзе і ў далейшым паспяхова развівацца, у тым ліку праз актывізацыю рэгулярных кантактаў на розных узроўнях".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фердынанду Маркасу-малодшаму моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Філіпін - міру, стабільнасці і працвітання.