Віншаванне Федэральнаму прэзідэнту Швейцарскай Канфедэрацыі Сіманеце Самаруга
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Сіманету Самаруга з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што апошнім часам адносіны паміж краінамі прыкметна актывізаваліся і набылі новую якасць. "Мы павысілі ўзровень дыпламатычнага прадстаўніцтва, паслядоўна пашыраем міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Умацоўваецца супрацоўніцтва профільных міністэрстваў і арганізацый, - гаворыцца ў віншаванні. - Варта адзначыць устойлівы рост зацікаўленасці швейцарскага бізнесу да рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі з акцэнтам на машынабудаванне, фармацэўтыку і паслугі ў галіне інавацыйных тэхналогій".
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што падтрымка гэтых пазітыўных працэсаў, у тым ліку ўстанаўленне кантактаў на вышэйшым узроўні, у поўнай меры адпавядае нацыянальным інтарэсам.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сіманеце Самаруга добрага здароўя і паспяховай палітычнай дзейнасці, а жыхарам Швейцарыі - міру, згоды і хуткага пераадолення часовых цяжкасцей.